28 красавiка 2024, Нядзеля, 11:31
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У маскоўскія цягнікі ўжо не змяшчаюцца пасажыры (Відэа)

25

Відэа з дзесяткамі маладых людзей, якія гронкамі вісяць на электрычцы, пабіла рэкорды праглядаў у Рунэце.

Відэа, знятае ў пятніцу, 27 верасня, на чыгуначнай платформе ў Хімках, набірае ўсё большую папулярнасць у Інтэрнэце. У вячэрнюю гадзіну пік у апошні працоўны дзень тыдня, калі шмат хто з'язджае з Масквы, цягнікі ў Ленінградскім напрамку ішлі з вялікімі інтэрваламі.

Як высветлілася пазней, затрымкі адбыліся з-за рамонтных работ на шляхах. У выніку на пероне ў Хімках сабраліся сотні людзей. Калі цягнік са сталіцы прыбываў, пасажыраў чакаў яшчэ адзін сюрпрыз. Электрычкі былі набітыя да адказу.

Па сведчаннях відавочцаў, цісканіна была такая, што нельга было паварушыцца, паведамляюць «Вести». З вагонаў не маглі нават выйсці, не тое што зайсці. Аднак людзі знаходзілі спосаб патрапіць на цягнік. Напрыклад, залазілі ў прастору паміж вагонамі. Амаль дзесятак маладых людзей папросту ператварыліся ў зачэпераў.

Напісаць каментар 25

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках