28 красавiка 2024, Нядзеля, 21:32
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Вайскоўцам і міліцыянтам забаранілі атрымліваць «карту паляка»

40
Вайскоўцам і міліцыянтам забаранілі атрымліваць «карту паляка»

«Дэпутаты» прынялі сёння змяненні і дапаўненні да шэрагу законаў.

Супрацоўнікам органаў унутраных спраў, Дэпартамента фінансавых расследаванняў, Міністэрства па падатках і зборах і вайскоўцам забараняецца атрымліваць ад замежных дзяржаў дакументы, якія даюць права на льготы і перавагі ў сувязі з палітычнымі, рэлігійнымі поглядамі і нацыянальнай прыналежнасцю, перадае «Радыё Свабода».

Такая норма змяшчаецца ў прынятых «палатай прадстаўнікоў» у першым чытанні змяненях і дапаўненнях да шэрагу законаў. Адзінае выключэнне - для ваеннаслужачых, якія праходзяць службу па прызыву.

Такая забаронная норма ўжо 2 гады дзейнічае для дзяржаўных служачых. Міністр абароны Юрый Жадобін растлумачыў, што дадзеныя катэгорыі з'яўляюцца дзяржаўнымі службоўцамі. Пры заключэнні кантрактаў новыя катэгорыі будуць павінны на працягу 5 дзён здаць дакументы, калі яны маюць такія, у тыя органы, якія заключаюць кантракты. І хоць Жадобіным не называліся краіны, у кулуарах «дэпутаты» абмяркоўвалі, што перш за ўсё размова ідзе пра тое, каб паменшыць распаўсюджванне карты паляка.

Нагадаем, што ў Беларусі даўно і не цалкам паспяхова вядзецца барацьба з «картай паляка».

Напісаць каментар 40

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках