28 красавiка 2024, Нядзеля, 0:45
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Мірны і Тэкау выйшлі ў другі круг China Open

Мірны і Тэкау выйшлі ў другі круг China Open

Беларус Максім Мірны і румын Хорыя Тэкау паспяхова стартавалі на адкрытым чэмпіянаце Кітая ў Пекіне (прызавы фонд - $5,185 млн.).

У першым матчы парнага разраду беларуска-румынскі дуэт абыграў у двух сэтах - 6:3, 6:4, інтэрнацыянальны тандэм Жульен Бенето (Францыя)/Ненад Зімонжыч (Сербія), пасеяны пад 4-м нумарам, паведамляе БелТА.

У другім раўндзе супернікамі Мірнага і Тэкау будуць тэнісісты з Велікабрытаніі Колін Флемінг і Джонатан Марэй.

Раней пекінскія корты пакінулі дзве беларускія тэнісісткі. Другі нумар сусветнага рэйтынгу Вікторыя Азаранка ў стартавым паядынку адзіночнага разраду саступіла прадстаўніцы Германіі Андрэа Петкавіч (43-ы нумар рэйтынгу ВТА) - 4:6, 6:2, 4:6. У першым крузе спаборніцтваў жаночых пар яшчэ адна беларуска Вольга Гаварцова разам з полькай Аліцыяй Расольскай прайграла амерыканскаму дуэту Эбігэйл Спірс/Ракель Копс-Джонс (6-ы нумар пасеву) - 1:6, 1:6.

Спаборніцтвы ў кітайскай сталіцы фінішуюць 6 кастрычніка.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках