27 красавiка 2024, Субота, 16:42
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Кіеве раз'юшаны натоўп прарваўся да мэрыі (Відэа)

20

У цэнтры ўкраінскай сталіцы бунтуюць прыхільнікі «Батькивщины», Свабоды і партыі УДАР.

Паступаюць паведамленні пра тое, што міліцыя адціскае незадаволеных і ўжывае слёзацечны газ.

З калонак гучыць музыка, людзі крычаць «Банду гэць!». Праход да муніцыпалітэту абгароджаны металічным плотам, уздоўж якога сталі кардоны міліцыі. Актывісты імкнуцца трапіць у будынак, спрабуюць прарваць агароджу, некаторыя спрабуюць яе пералезці, паведамляе НТВ.

У сталічным глаўку міліцыі заявілі, што сілавікі стрымліваюць мітынгоўцаў і сур'ёзных дзеянняў не пачынаюць. «Інтэрфакс» паведамляе, што праваахоўнікі на Крэшчаціку ўсё ж прыступілі да рашучых крокаў і распылілі ў натоўп слёзацечны газ. Ёсць інфармацыя пра тое, што ў людзей слязяцца вочы.

Сітуацыя абвастрылася пасля таго, як актывісты сталі прарывацца да мэрыі і пачалі разносіць металічныя агароджы. Па сведчаннях відавочцаў, некалькіх міліцыянтаў павялі з Крэшчаціка іх калегі. Мяркуецца, што яны пацярпелі ад рук бунтуючага натоўпу.

За становішчам у цэнтры Кіева сочаць каля 500 міліцыянтаў. Акцыя прымеркаваная да першага пасяджэння гарсавета, якое павінна было адбыцца сёння. Апазіцыя сцвярджае, што паўнамоцтвы мэрыі скончыліся яшчэ летам гэтага года, таму гэты орган не можа лічыцца легітымным.

Напісаць каментар 20

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках