28 красавiка 2024, Нядзеля, 20:20
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Сем Porsche сыгралі Happy Birthday to You

7

Фірма Porsche арыгінальным спосабам нагадала пра 50-годдзе сваёй мадэлі 911.

На гэты раз немцы выпусцілі ролік, дзе сем розных пакаленняў спорткара «іграюць» маторамі знакамітую на ўвесь свет кампазіцыю Happy Birthday to You, піша onliner.by.

Перад тым як машыны сталі ў шэраг для выканання простай мелодыі, кожнай з іх была прысвоеная нота. Ад «До» (першае пакаленне) да «Сі» (апошняе пакаленне).

Выглядае і гучыць гэта ўсё, вядома, эфектна. Але з тэхнічнага пункту гледжання падобная мелодыя не можа быць выкананая на сямі машынах (нават калі іх выхлапныя сістэмы настроіць на пэўныя тоны). У мелодыі Happy Birthday to You выкарыстоўваюцца восем розных гукаў. І песня ў дадзеным выпадку павінна пачынацца з ноты «Соль», а не з «До» (як у роліку). Так ці інакш, ідэя цікавая.

Напісаць каментар 7

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках