28 красавiка 2024, Нядзеля, 1:55
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Ахоўваць мяжу няма каму?

44
Ахоўваць мяжу няма каму?

Служыць на мяжы завабліваюць льготным крэдытам на будаўніцтва жылля.

Брэсцкая памежная група абвясціла набор і запрашае на сумоўе кандыдатаў-мужчын ва ўзросце да 35 гадоў для праходжання службы па кантракце. Як стала вядома charter97.org, асаблівых патрабаванняў да кандыдатаў няма: суіскальнік павінен адслужыць тэрміновую ваенную службу і мець хоць бы сярэднюю адукацыю.

Затое патэнцыйным памежнікам абяцаюць льготны падлік выслугі гадоў (1 каляндарны год службы ідзе за 1,5 года), калі службу прыйдзецца праходзіць на памежных заставах. Акрамя таго, у навабранцаў будзе магчымасць карыстацца льготным крэдытам пры будаўніцтве кааператыўнага жылля, мець штогадовы адпачынак ад 30 да 45 сутак (у залежнасці ад выслугі гадоў), праходзіць бясплатнае абследаванне і лячэнне ў шпіталях органаў памежнай службы, а таксама атрымаць пенсійнае забеспячэнне па дасягненні 45-гадовага ўзросту і агульнага вылічэння выслугі гадоў (каляндарнага і льготнага).

Варта заўважыць, што ў існуючым на базе Брэсцкай памежгрупы цэнтры падрыхтоўкі спецыялістаў памежнага кантролю штогод навучаюцца каля 150 чалавек (сярод іх - нямала жанчын), якія затым пераходзяць на працу ў органы памежслужбы ў якасці кантралёраў у пунктах пропуску. А вось жадаючых служыць на памежных заставах бракуе.

Нагадаем, што дэфіцыт кадраў адчуваюць і іншыя сілавыя структуры. Так, у Баранавічах з 1 кастрычніка за парадкам у горадзе сочаць ваеннаслужачыя ўнутраных войскаў, якія закліканыя кампенсаваць недахоп патрульна-паставых міліцыянтаў.

Напісаць каментар 44

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках