29 красавiка 2024, панядзелак, 13:51
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Блазны расстралялі мексіканскага наркабарона

18
Блазны расстралялі мексіканскага наркабарона

Невядомыя ў касцюмах блазнаў застрэлілі былога кіраўніка наркакартэля «Ціхуана» Франсіска Рафаэля Арэльяна-Фэлікса.

Забойства адбылося падчас дзіцячага свята ў пятніцу на курорце Лос Кабас у мексіканскім штаце Ніжняя Каліфорнія, паведамляе BBC.

Больш як 20 гадоў сям'я Арэльяна-Фэлікс - шэсць братоў і чатыры сястры - кантралявалі пастаўкі какаіну і марыхуаны ў ЗША, але росквіт картэля «Ціхуана» прыйшоўся на пачатак 90-х гадоў мінулага стагоддзя - затым праз паспяховыя аперацыі паліцыі яго магутнасць істотна аслабла.

Сам Франсіска Рафаэль адсядзеў 15 гадоў у мексіканскіх і амерыканскіх турмах і выйшаў на волю ў 2008 годзе.

У жніўні гэтага года ў ЗША прысудзілі да 15 гадоў зняволення яго брата Эдуарда, арыштаванага ў Мексіцы яшчэ ў 2008 годзе і праз чатыры гады выдадзенага Злучаным Штатам.

Бенхамін і Франсіска Хаўер Арэльяна-Фэлікс ужо адбываюць працяглыя тэрміны зняволення, а яшчэ адзін брат, Рамон, быў забіты ў перастрэлцы з паліцыяй у 2002 годзе.

На волі застаецца толькі Карлас Арэльяна-Фэлікс, але лічыцца, што цяпер «Ціхуану» кантралююць яго сястра Энедзіна і яе сын Луіс Фернанда, які ўзяў прозвішча маці Арэльяна-Фэлікс.

Напісаць каментар 18

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках