29 красавiка 2024, панядзелак, 15:48
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

9 гадоў таму забілі журналістку Вераніку Чаркасаву

15
9 гадоў таму забілі журналістку Вераніку Чаркасаву

Забойства дагэтуль не раскрытае.

Тое, што адбылося 20 кастрычніка 2004 года, было абсалютнай нечаканасцю. Журналістка Вераніка Чаркасава адчыніла дзверы кватэры і атрымала амаль паўсотні ўдараў нажом, піша «Салiдарнасць».

Потым мы даведаемся, што гэта было замаскавана пад бытавое злачынства. Напраўду, дзейнічаў прафесійны кілер. Дагэтуль невядома, хто і чаму паслаў яго да Веранікі. Праваахоўныя органы ў гэтым выпадку не вельмі імкнуліся знайсці злачынцаў, што само па сабе досыць красамоўна.

Справа аб забойстве беларускай журналісткі даўно спісаная ў архіў. Аднак нельга выкрасліць яе з памяці і сэрцаў.

«У Беларускай асацыяцыі журналістаў ёсць дні з чорнай пазнакай, - кажа старшыня БАЖ Жанна Літвіна. - Адзін такі - 20 кастрычніка. Прайшло 9 гадоў з дня трагедыі, звязанай з Веранікай Чаркасавай. На працягу ўсяго гэтага часу кожны раз у гэты дзень калегі, журналісты, родныя збіраюцца, каб ушанаваць памяць, каб успомніць нашую светлую, добрую, таленавітую Веранічку. Каб чарговым разам самім сабе нагадаць, што ўсе нашы намаганні павінны быць накіраваныя на пошук злачынцаў, якія адабралі ў Веранікі жыццё. Кожны раз мы таксама ўспамінаем аб тым, што забойства за прафесію нельга дараваць. Мы паўтараем і нагадваем сабе чарговым разам: толькі наша адзінства і салідарнасць дапаможа нам выстаяць».

Напісаць каментар 15

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках