29 красавiка 2024, панядзелак, 13:18
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Фільм пра белага труса перамог на «Bulbamovie»

Фільм пра белага труса перамог на «Bulbamovie»

У суботу ў Варшаве былі абвешчаныя пераможцы фестывалю «Bulbamovie».

Уручэнне прызоў прайшло ў кінатэатры «Luna» ў цэнтры польскай сталіцы.

Як стала вядома charter97.org, «Залатую бульбіну» атрымала анімацыйная стужка «Фокус» Марыі Матусевіч. Яе галоўны герой - белы трус. Сюжэт фільма - пра тое, як ён прыбірае сваё жыллё - невялікі арандаваны пакой.

«Срэбную бульбіну» атрымаў дакументальны фільм рэжысёркі Таццяны Сяцко «Не веру». Гэтая стужка прысвечана асэнсаванню прафесійнай акторскай адукацыі і ўяўляе сабой дакументальны фільм-даследаванне калятэатральнай прасторы сучаснай Беларусі.

«Бронзавую бульбіну» журы прысудзіла анімацыйнай стужцы «Горад». Яна была знятая рэжысёрамі Андрусём Такіндангам і Дзянісам Мяжуем і распавядае пра ўплыў мастацтва на людзей.

Таксама былі ўручаныя спецыяльныя ўзнагароды ад тэлеканала «Белсат» і прызы гледачам.

Імпрэза скончылася дэманстрацыяй фільма Сяргея Лазніцы «У тумане».

Фота: bulbamovie.pl

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках