29 красавiка 2024, панядзелак, 13:13
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Экскурсіі ў Менску на працягу трох дзён стануць бясплатнымі

9
Экскурсіі ў Менску на працягу трох дзён стануць бясплатнымі

Бясплатныя экскурсіі пройдуць у Менску 23-25 кастрычніка ў рамках выставы «Турбізнэс-2013».

Пра гэта паведаміў кіраўнік турыстычнай кампаніі - арганізатара экскурсій Яўген Апанасевіч.

Так, аглядная аўтобусная экскурсія па Менску адправіцца ад НВЦ «Белэкспа» да Верхняга гораду. Таксама яе ўдзельнікі наведаюць самыя цікавыя аб'екты на праспекце Незалежнасці і праспекце Пераможцаў. «Экскурсія будзе цікавая як замежным турыстам, так і менчукам, якія хочуць даведацца пра цікавыя факты аб сваім горадзе», - адзначыў Яўген Апанасевіч.

Менчукоў і гасцей сталіцы запрашаюць і на аўтобусна-пешаходную экскурсію з элементамі анімацыі «Менск - гісторыя ў асобах». Увазе экскурсійнай групы прадставяць тэатралізаваныя замалёўкі з жыцця горада. Напрыклад, удзельнікі змогуць паназіраць за разгонам масонскай супольнасці і ўзяць удзел у цырымоніі аб'яўлення Магдэбургскага права.

Экскурсіі з'яўляюцца часткай праграмы 20-й міжнароднай турысцкай выставы «Турбізнэс-2013», якая пройдзе ў Менску з 23 па 25 кастрычніка. Выстава прадугледжвае прэзентацыі, круглыя сталы, семінары ў найбольш актуальных праблемах турысцкай галіны. На выставе будуць прадэманстраваныя магчымасці ўязнога і выязнога турызму, а таксама такія напрамкі, як спартовы, прыгодніцкі, рэкрэацыйны, паляўнічы, сямейны і дзіцячы турызм. Тут жа экспаненты прадэманструюць абсталяванне турыстычных агенцтваў і гасцініц, спартовы і турыстычны рыштунак і абсталяванне, спартовую і турыстычную вопратку, картаграфічную і сувенірную прадукцыю. Акрамя таго, будзе нададзеная ўвага пытанням падрыхтоўкі турыстычных кадраў, страхавання і бяспекі ў турызме.

Напісаць каментар 9

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках