18 траўня 2024, Субота, 7:01
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Радаслаў Сікорскі: Пытанне Цімашэнкі павінна быць развязанае да 18 лістапада

11
Радаслаў Сікорскі: Пытанне Цімашэнкі павінна быць развязанае да 18 лістапада

Кіеў для падпісання пагаднення аб асацыяцыі з ЕЗ павінен вызваліць экс-прэм'ерку цягам месяца.

Пра гэта сёння журналістам пасля сустрэчы з прэзідэнтам Украіны Віктарам Януковічам паведаміў міністр замежных спраў Польшчы Радаслаў Сікорскі, піша РБК-Украіна.

«Апошні тэрмін гэта 18 лістапада і ў нас ужо няма часу для блефу, таму гэтае пытанне павінна быць развязанае бліжэйшым часам, на пасяджэнні рады міністраў замежных спраў», - заявіў Сікорскі.

Адзначым, учора ён казаў, што Нідэрланды, Вялікабрытанія і Швецыя не падпішуць пагадненні аб асацыяцыі з Украінай без развязання пытання экс-прэм'еркі краіны Юліі Цімашэнкі.

У сваю чаргу, міністр замежных спраў Швецыі Карл Більт паведаміў, што пытанне падпісання пагаднення Украінай у Вільні залежыць выключна ад пастановы, якую прыме місія Кокса-Квасьнеўскага пра Цімашэнку.

«Усё гэта залежыць выключна ад выніку місіі Кокса-Квасьнеўскага... Калі будзе зялёнае святло ад місіі, тады так, Украіна падпіша, калі яго не будзе - тады не... Усё будзе залежаць ад справаздачы, якая будзе справаздача, такой будзе і вынік», - адзначыў Більт.

Сёння кіраўнік фракцыі «Бацькаўшчына» Арсеній Яцэнюк заявіў, што Юлія Цімашэнка згодная на частковае памілаванне. «Яна гэта выразна адзначыла, што яна робіць сур'ёзны крок. Яна для лёсу Украіны гатовая прыняць частковае памілаванне», - сказаў Яцэнюк.

Адказваючы на пытанне, ці пагодзіцца Юлія Цімашэнка на варыянт без памілавання выехаць за мяжу і вярнуцца пасля лячэння, Арсень Яцэнюк падкрэсліў: «Нават калі б яна сама на гэта пагадзілася, то на гэта не згаджаецца Еўрапейскі Звяз. Бо асноўнае патрабаванне ЕЗ - гэта спыненне пераследу паводле палітычных матываў. Не перапынак у палітычных пераследах, а спыненне».

Яцэнюк падкрэсліў, што заканадаўства, патрэбнае для развязання пытання вызвалення Юліі Цімашэнкі, ужо прынятае. З ягоных слоў, існыя законы і нарматыўныя акты даюць магчымасць Прэзідэнту, Кабінету міністраў, міністэрству юстыцыі і дзяржаўнай пенітэнцыярнай службе прыняць пастанову аб вызваленні Юліі Цімашэнкі і накіраванні яе на лячэнне ў Нямеччыну.

Напісаць каментар 11

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках