18 траўня 2024, Субота, 11:40
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Пуцін - Лукашэнка: У вас всё в застенках управляется

55
Пуцін - Лукашэнка: У вас всё в застенках управляется

Прэзідэнт Расеі пажартаваў аб метадах кіравання краінай беларускім дыктатарам.

Тэлеканал «Расея 24» адзначае, што для беларускага правадыра сённяшні саміт кіраўнікоў дзяржаў СНД супаў з улазінамі. У толькі што збудаваным Палацы незалежнасці ён прымаў гасцей упершыню. «Рэзідэнцыю будавалі ўдарнымі тэмпамі, прычым разам з беларусамі на будоўлі працавалі і рабочыя з сяброўскай Паўночнай Карэі. Напэўна, таму ў архітэктуры ўлоўліваецца азіяцкі акцэнт. Мікрафоны правяралі, наладжвалі да апошняга. Але апаратура ўсё ж такі схібіла», - паведамляе тэлеканал.

«Работает все! Здесь управляется, за стенкой», - растлумачыў Лукашэнка сваім калегам.

«В застенках все управляется у Александра Григорьевича», - тут жа пажартаваў Уладзімір Пуцін, мабыць, ківаючы на справу кіраўніка «Уралкалія».

Лукашэнка зрабіў выгляд, што кепікі не заўважыў, пішуць «Известия».

Нагадаем, кіраўнік расейскай кампаніі Уладзіслаў Баўмгэртнэр быў затрыманы ў Менскім аэрапорце 26 жніўня пасля сустрэчы з прэм'ер-міністрам Беларусі Міхаілам Мясніковічам. Следчы камітэт Беларусі выставіў яму абвінавачанне паводле часткі 3 артыкула 424 КК Беларусі (злоўжыванне ўладай і службовымі паўнамоцтвамі). Санкцыя гэтага артыкула прадугледжвае пакаранне ў выглядзе пазбаўлення волі на тэрмін да 10 гадоў з канфіскацыяй маёмасці. Пасля абрання меры стрымання ён быў змешчаны ў следчы ізалятар КДБ Беларусі.

26 верасня, напярэдадні візіту Пуціна ў Беларусь, гендырэктар «Уралкалія» змешчаны пад хатні арышт.

12 кастрычніка Следчы камітэт Расеі (СКР) атрымаў з Беларусі матэрыялы крымінальнай справы ў дачыненні да гендырэктара ААТ «Уралкалій» Уладзіслава Баўмгэртнэра і прыняў іх у сваё справаводства. 21 кастрычніка Басманны суд Масквы завочна змясціў яго пад варту.

Фота: Дзмітрый Азараў/Коммерсантъ

Напісаць каментар 55

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках