4 траўня 2024, Субота, 10:38
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Беларуская імша ў Варшаве - 3 лістапада

Беларуская імша ў Варшаве - 3 лістапада

У польскай сталіцы пройдзе імша на беларускай мове.

Пра гэта паведамляе газета «Наша Ніва».

«У новым навучальным годзе мы зноў збіраемся на святую імшу па-беларуску і нашыя традыцыйная беларускія спатканні. Найбліжэйшая імша адбудзецца 3 лістапада ў айцоў-дамініканаў на Служаве. Імшу будзе цэлебраваць кс. Ірэніюш Копач, які ўжо больш за 20 гадоў з'яўляецца душпастырам супольнасці «Каштоўная перліна» ў мінскім касцёле св. Сымона і Алены», - кажуць арганізатары мерапрыемства.

Імша адбудзецца 3 лістапада ў 14.30 ў кляштары айцоў-дамініканаў (вул. Дамініканская, 2).

Удзельнікаў просяць прыходзіць на некалькі хвілін раней, каб годна падрыхтавацца да літургіі.

Як заўсёды, пасля імшы адбудзецца інтэграцыйнае спатканне.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках