4 траўня 2024, Субота, 9:49
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Менск параўналі з Ашхабадам

51
Менск параўналі з Ашхабадам

Расейскіх журналістаў здзівіла новая рэзідэнцыя беларускага кіраўніка.

Пра гэта напісалі адразу некалькі СМІ суседняй краіны, карэспандэнты якіх пабывалі на ўчорашніх самітах у Менску.

«Новы Палац незалежнасці ў Менску (рэзідэнцыя прэзідэнта Беларусі) падобны адначасова і на такі ж палац у Астане, і ў Ашхабадзе таксама. Памерамі, формамі, убраннем і асабліва амбіцыямі. Прэзідэнта Беларусі нечакана хіснула ў бок Усходу (з другога боку, не ў бок ж Захаду яму хістацца)», - піша «Коммерсант».

Журналісты тэлеканала «Россия 24» нагадалі аб аўральным будаўніцтве рэзідэнцыі, якую спяшаліся скончыць да мерапрыемстваў з удзелам высокапастаўленых гасцей з краін СНД.

«Рэзідэнцыю будавалі ўдарнымі тэмпамі, прычым разам з беларусамі на будоўлі працавалі і рабочыя з сяброўскай Паўночнай Карэі. Верагодна, таму ў архітэктуры ўлоўліваецца азіяцкі акцэнт. Мікрафоны правяралі, наладжвалі да апошняга. Але апаратура ўсё ж такі дала збой», - паведамляе карэспандэнт канала.

Нагадаем раней Лукашэнка загадаў упарадкаваць яе да 25 кастрычніка, калі ў Менск з'едуцца кіраўнікі краін СНД. Паводле слоў Лукашэнкі, гасцям павінны быць забяспечаныя максімальна зручныя і камфортныя ўмовы для працы. Самі рабочыя распавядалі журналістам аб тым, што будынак прыйдзецца дарабляць пасля саміту.

Напісаць каментар 51

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках