4 траўня 2024, Субота, 19:27
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Джон Кэры: Мы дапамагаем іншым, не патрабуючы нічога наўзамен

25
Джон Кэры: Мы дапамагаем іншым, не патрабуючы нічога наўзамен

Дзяржсакратар ЗША растлумачыў, чаму яго краіна займае асаблівае месца ў свеце.

«Я заўсёды казаў, што Амерыка з'яўляецца выключнай не таму, што мы б'ем сябе ў грудзі і кажам, што мы выключныя <...>, а таму, што мы робім выключныя рэчы», - сказаў Кэры, выступаючы ў чацвер, 24 кастрычніка, у цэнтры за амерыканскі прагрэс у Вашынгтоне.

Сярод поспехаў амерыканскай знешняй палітыкі Кэры назваў Афганістан, дзе за дзесяцігоддзе на 60% знізілася дзіцячая смяротнасць і на 20 гадоў узрасла чаканая працягласць жыцця, а таксама Афрыку, дзе дасягнутыя поспехі ў барацьбе з ВІЧ/СНІД, перадае РІА «Новости».

«Мы дапамагаем іншым, не патрабуючы нічога наўзамен, і гэта выключна», - сказаў Кэры.

Нагадаем, нядаўна Барак Абама ў сваім выступленні ў ААН уступіў у завочную палеміку з прэзідэнтам Расеі, адзначыўшы, што лічыць ролю СШA ў свеце выключнай.

«Некаторыя могуць не пагадзіцца, але я веру ў выключнасць Амерыкі - часткова таму, што мы паказалі сваю гатоўнасць, праз прынясенне ў ахвяру сваёй крыві і дастатку, абараняць не толькі нашы ўласныя інтарэсы, але і інтарэсы ўсеагульныя», - сказаў прэзідэнт ЗША.

Напісаць каментар 25

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках