4 траўня 2024, Субота, 16:12
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Самым папулярным колерам машын у свеце стаў белы

20
Самым папулярным колерам машын у свеце стаў белы

Кампанія PPG Industries назвала самыя папулярныя колеры ў аўтамабільнай індустрыі 2013 года.

Лідарам, як і ў мінулым годзе, стаў белы колер, які абралі 25% ад ліку ўсіх аўтамабілістаў.

За мінулы год, колькасць пакупнікоў аўтамабіляў, якія перавагу аддалі беламу, вырасла на 3%. У дадзеным выпадку, пад белым колерам маюцца на ўвазе і адценні крэмавы і ванільны, піша filternews.ru.

У лік найбольш папулярных колераў увайшлі чорны і серабрысты (па 18%), таксама шэры, чырвоны, сіні і зялёны.

Да гэтага папулярнасць на працягу амаль дзесяці гадоў утрымліваў серабрысты колер. У розных частках свету перавагі вар'іруюцца, але ў гэтым годзе белы апынуўся самым папулярным аўтамабільным колерам у ЗША, Еўропе і Азіі. Серабрысты колер захоўвае лідарства ў Паўднёвай Амерыцы.

Кампанія PPG атрымлівае інфармацыю пра найбольш папулярныя колеры са справаздачы аб вырабленых у бягучым годзе аўтамабілях PPG 2013 Model Year Build Data. Таксама, фірма прадстаўляе сваё бачанне будучых каляровых трэндаў аўтавытворцам, якія ў цяперашні час складаюць каляровую «праграму» на 2016 і 2017 мадэльныя гады.

Напісаць каментар 20

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках