4 траўня 2024, Субота, 15:08
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Работнікам камерцыйных банкаў урэжуць зарплаты

13
Работнікам камерцыйных банкаў урэжуць зарплаты

Нацбанк зацвердзіў інструкцыю «Аб парадку аплаты працы работнікаў банкаў».

Пра гэта гаворыцца ў пастанове №524 ад 11 верасня 2013 года. Дакумент адрасаваны ў першую чаргу дзяржаўным банкам, піша АФН.

Тэкст пастановы дазваляе зрабіць выснову, што адначасна ставілася і ставіцца задача нейкім чынам рэгуляваць або стрымліваць зарплаты топ-мэнэджмэнту камерцыйных банкаў, якія раздражняюць сваёй велічынёй.

Згодна з дакументам банкі павінны мець лакальны нарматыўны акт па пытанні аплаты працы з абавязковым пералікам крытэраў, на падставе якіх «прадугледжваецца магчымасць выплаты гадавога і (або) кароткатэрміновых бонусаў кіраўніку».

Нарматыўны акт таксама павінен уключаць пералік «паказчыкаў дзейнасці банка, якія з'яўляюцца падставай для выплаты і разліку памеру бонусаў, уключаючы прагнозны паказчык чыстага прыбытку банка за справаздачны перыяд, і парадак ацэнкі дадзеных паказчыкаў упаўнаважаным органам кiравання банка пры прыняцці рашэння аб памеры бонуса і яго выплаце».

Акрамя таго, пры прыняцці рашэння аб выплаце бонусаў банкам варта прымаць пад увагу магчымую наяўнасць такіх негатыўных абставінаў, як невыкананне мінімальнага памеру нарматыўнага капіталу, наяўнасць не выкананых банкам прадпісанняў Нацбанка, размяшчэнне банкам у банках-нерэзідэнтах РБ сродкаў у аб'ёмах, якія перавышаюць аб'ёмы сродкаў, прыцягнутых ад нерэзідэнтаў РБ, а таксама «наяўнасць істотных для банка інцыдэнтаў, якія з'яўляюцца крыніцамі аперацыйнай і рэпутацыйнай рызык».

«Рэкамендаваць банкам, у статутным фондзе якіх доля ўласнасці дзяржавы складае менш за 50 адсоткаў, вызначаць умовы аплаты працы работнікаў у адпаведнасці з Інструкцыяй аб аплаце працы работнікаў банкаў, зацверджанай дадзенай пастановай», - гаворыцца ў дакуменце.

На выкананне рэкамендацыі банкам адведзена 3 месяцы.

Напісаць каментар 13

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках