4 траўня 2024, Субота, 16:37
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Міліцыя ўпрыгожвае патрульныя машыны расейскімі сцяжкамі

33

Дзіўную карціну ўбачылі жыхары Віцебска.

На адной з патрульных машын, якія належаць міліцыі Віцебска, (бартавы нумар 3118, дзяржаўны нумар 1564ВТ) на лабавым шкле разам са сцягам Рэспублікі Беларусь змешчаны сцяг Расейскай Федэрацыі, пішуць «Народныя навіны Віцебска».

Міліцыя ўпрыгожвае патрульныя машыны расейскімі сцяжкамі. Фота: Сяргей Серабро

У апошні час такія сцяжкі досыць шырока распаўсюджаныя ў аўтатранспарце ў Віцебску, напрыклад, іх можна заўважыць у некаторых маршрутных таксі.

Нагадаем, аўтобусны парк №2 Менска пасля скаргі пасажыра прымусіў кіроўцу рэйсавага аўтобуса зняць такія сцяжкі і пазбавіў яго часткі прэміі за размяшчэнне на лабавым шкле старонніх прадметаў.

Міліцыя ўпрыгожвае патрульныя машыны расейскімі сцяжкамі. Фота: Сяргей Серабро
Напісаць каментар 33

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках