4 траўня 2024, Субота, 13:48
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Дырэктара санаторыя «Беларусь» будуць трымаць у СІЗА

8
Дырэктара санаторыя «Беларусь» будуць трымаць у СІЗА

Утрыманне пад вартай грамадзяніна Расеі Георгія Саракашыша падоўжылі да 21 снежня.

Пра гэта паведаміў яго сын Канстанцін Саракашыш.

«Нядаўна падоўжылі яшчэ на два месяцы. І больш няма ніякай інфармацыі. Няма ніякіх следчых дзеянняў. Адвакат прыходзіць і сыходзіць, нічога не ведае ні бацька, ні адвакат - што адбываецца і куды рухаецца», - сказаў ён у інтэрв'ю «Радыё Свабода».

У верасні жонцы Георгія Саракашыша дазволілі сустрэцца з ім у СІЗА.

«Скаргаў у бацькі не было, папрасіў некаторыя неабходныя рэчы», - сказаў Канстанцін.

Ён распавёў, што звяртаўся ў МЗС Расеі, у Генпракуратуру і ў прыёмную прэзідэнта Уладзіміра Пуціна. «Аднак усё як было дзесяць месяцаў таму, у такім стане і цяпер знаходзіцца», - сказаў Канстанцін Саракашыш.

Дырэктар сочынскага санаторыя «Беларусь» - грамадзянін Расеі Георгій Саракашыш - у снежні мінулага года быў таемна затрыманы беларускімі спецслужбамі падчас камандзіроўкі ў Менск. Ён падазраецца ў крадзяжы шляхам злоўжывання службовымі паўнамоцтвамі. Ніякай інфармацыі пра яго афіцыйныя структуры Беларусі да гэтага часу не паведамілі.

Санаторый «Беларусь» знаходзіцца ў горадзе Сочы на ўзбярэжжы Чорнага мора. Там не раз адпачываў Лукашэнка. У гэты санаторый таксама атрымліваюць пуцёўкі чыноўнікі, прамыслоўцы, спартсмены, члены афіцыйных прафсаюзаў.

Напісаць каментар 8

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках