4 траўня 2024, Субота, 14:57
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Лукашэнка зноў заклікае Грузію ў СНД

11
Лукашэнка зноў заклікае Грузію ў СНД

Беларускі кіраўнік заявіў пра жаданне кіраўнікоў дзяржаў - удзельніц СНД бачыць Грузію ў складзе Садружнасці Незалежных Дзяржаў.

«Цалкам адкрыта заяўляю, і гэта не толькі маё меркаванне, што мы хацелі б, каб Грузія вярнулася ў склад Садружнасці», - заявіў ён у пятніцу ў Менску, падводзячы вынікі пасяджэння Савета кіраўнікоў дзяржаў СНД , піша «Інтэрфакс».

«Я пра гэта казаў напярэдадні нашага старшынства ў СНД, і гэты год не прайшоў дарма. У Грузіі вельмі шмат, у тым ліку і ў кіраўніцтве, тых, хто жадае мець пляцоўку, дзе можна абмяркоўваць не толькі палітычныя, але і эканамічныя пытанні, пытанні жыцця нашых дзяржаў», - сказаў Лукашэнка.

Ён выказаў здагадку, што «Грузія пачуе гэта пасланне». «Думаю, для таго, каб перайсці ад словаў да справы, трэба шукаць не тое, што нас раз'ядноўвае, а тое, што аб'ядноўвае». «І мы ад гэтага атрымаем адпаведны выйгрыш», - заявіў Лукашэнка.

«Гэта, перш за ўсё, ацэняць нашы людзі, як у Садружнасці, так і ў Грузіі», - падкрэсліў ён.

Нагадаем, раней беларускі кіраўнік неаднаразова прасіў Грузію вярнуцца ў СНД. На што МЗС Грузіі заяўляў, што адзіны саюз, у які ўступіць гэтая краіна, - гэта Еўразвяз.

Напісаць каментар 11

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках