4 траўня 2024, Субота, 22:00
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Кувейце суддзя пабіўся з футбалістамі і выдаліў паўкаманды (Відэа)

9

У матчы чэмпіянату Кувейта па футболе паміж клубамі «Аль-Насар» і «Аль-Арабі» галоўны суддзя паспеў прызначыць пенальці, пабіцца з гульцамі і выдаліць паўкаманды.

Па ходзе сустрэчы арбітр Саад аль Фадлі прызначыў пенальці ў вароты «Аль-Насара», чым выклікаў бурнае абурэнне ў гульцоў: яго атачылі і пачалі штурхаць. Суддзя не разгубіўся і адправіў аднаго з іх у накаўт, а другога ўдарыў нагой. Затым аль Фадлі паказаў тром футбалістам чырвоныя карткі, а таксама выдаліў аднаго з начальнікаў «Аль-Насара», які выказваў сваю незадаволенасць працай арбітра па выніках інцыдэнту, піша «Прессбол».

У выніку паядынак усё ж такі завяршыўся: перамогу ў ім з лікам 4:1 адсвяткаваў «Аль-Арабі».

Напісаць каментар 9

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках