4 траўня 2024, Субота, 9:26
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Беларусі будзе цёпла да канца кастрычніка

2
У Беларусі будзе цёпла да канца кастрычніка

Сіноптыкі абяцаюць, што цёплае надвор'е ў Беларусі захаваецца і ў пачатку наступнага тыдня.

«У апошнія выходныя кастрычніка восень парадуе не па сезоне цёплым надвор'ем. Сярэднясутачная тэмпература паветра чакаецца на 5-9 градусаў вышэй за кліматычную норму. У пачатку наступнага тыдня захаваецца такое ж цёплае надвор'е», - паведаміў агенцтву «Інтэрфакс-Захад» у пятніцу начальнік службы метэапрагнозаў Рэспубліканскага гідраметэацэнтра Зміцер Рабаў.

Ён удакладніў, што ў суботу ноччу будзе без істотных ападкаў, а днём на большай частцы тэрыторыі пройдуць дажджы.

«Начная тэмпература чакаецца ў межах 2-8 градусаў цяпла, днём - ад +9 па паўночным усходзе да +17 па паўднёвым захадзе рэспублікі», - распавёў Рабаў. У нядзелю ўначы, паводле яго слоў, «на большай частцы тэрыторыі рэспублікі, днём месцамі пройдуць кароткачасовыя дажджы». «Уначы і раніцай у асобных раёнах магчымы туман. Тэмпература паветра ўначы - 6-12 градусаў цяпла, днём - +11 - +17», - адзначыў суразмоўца агенцтва.

Гаворачы пра надвор'е ў суботу ў Менску, прадстаўнік Белгідрамета паведаміў, што «ноччу істотных ападкаў не чакаецца, але ў другой палове дня верагодны дождж». «У начныя і ранішнія гадзіны часам туман. Тэмпература ўначы +3 - +5, днём - 10-12 градусаў цяпла», - працягнуў ён. «У нядзелю магчымы кароткачасовы дождж, тэмпература днём 13-15 градусаў цяпла», - удакладніў Рабаў.

Ён таксама адзначыў, што цёплае надвор'е, якое ўстанавілася ў Беларусі, характэрна для верасня.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках