4 траўня 2024, Субота, 14:55
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Артыкулы з Wikipedia можна будзе атрымаць бясплатнымі смс

3
Артыкулы з Wikipedia можна будзе атрымаць бясплатнымі смс

Фонд Wikimedia Foundation абвясціў пра сумесны праект з кампаніяй Airtel.

У афіцыйным блогу фонду паведамляецца, што гаворка ідзе пра бясплатны SMS-сэрвіс для афлайн-доступу да энцыклапедыі Wikipedia. Новая служба атрымала назву Wikipedia Zero, піша «Газета.Ru».

Праект з'яўляецца пілотным. Яго тэставанне будзе праходзіць на працягу трох месяцаў у Кеніі. Для доступу да анлайн-энцыклапедыі ўладальнікі звычайных мабільных тэлефонаў і смартфонаў павінны набраць код *515# і атрымаць некалькі ўдакладняючых SMS-паведамленняў, пасля чаго карыстальнікам будзе адпраўлены артыкул з Wikipedia, які іх цікавіць.

Дадатковыя дастасаванні для працы Wikipedia Zero ставіць не трэба. У Wikimedia Foundation спадзяюцца, што ў будучыні сэрвіс стане даступным для мільярдаў уладальнікаў мабільных тэлефонаў, якія не могуць дазволіць сабе доступ у інтэрнэт.

Фота: leadergeeks.com

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках