4 траўня 2024, Субота, 13:28
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Гарадзенка ўвайшла ў тройку пераможцаў конкурсу «Фотамадэль Сусвету»

21

Яўгенія Бачарыкава ўвайшла ў топ самых прыгожых дзяўчат на міжнародным конкурсе, які надоечы прайшоў у Турцыі.

Свята прыгажосці арганізаваў заснавальнік Сусветнай лігі прыгажосці і моды Ашот Хачатран. У ім удзельнічалі трыццаць дзяўчат з розных краін свету. Абсалютнай пераможцай стала прадстаўніца Расейскай Федэрацыі Яна Шылава - фіналістка конкурсу «Краса Расеі». Тытул першай віцэ-міс здабыла армянка Люсінэ Бегларан. Яўгена Бачарыкава названая другой віцэ-міс. Тым самым яна здабыла права прадстаўляць Беларусь на конкурсе Miss Tourism International 2014, які пройдзе ў Малайзіі з 8 снежня да 3 студзеня.

Гарадзенскай прыгажуні 27 гадоў. Яна працуе мадэллю ў агенцтве Fly Models Shanghai. Дэфілявала па подыумах Расеі, Турцыі, Італіі, Кітая. У Бадруме паралельна з удзелам у конкурсе знялася ў рэкламе Vogue Hotel. Першыя крокі ў індустрыі прыгажосці Яўгенія зрабіла пасля заканчэння ГрДУ імя Янкі Купалы ў спецыяльнасці «Выкладчыца ангельскай мовы». У мадэльны свет яе завабіла гарадзенка Насця Тарасава, якая з'яўляецца адной з паспяховых мадэляў агенцтва Сяргея Нагорнага.

Цяпер Яўгенія рэдка бывае ў родным горадзе, але прызнаецца, што ўвесь час імкнецца сюды душой. Тут у яе жывуць бацькі, бабуля, сястра, пляменніца, сябры, аднакласнікі. Дзяўчына вучылася ў СШ №14, цяпер гэта гімназія №2 горада Гародня.

Са слоў мадэлі, каб добра выглядаць, яна не робіць нічога асаблівага. Не наведвае рэгулярна салоны SPA. На звычку сама сочыць за валасамі і скурай, вядзе здаровы лад жыцця. А галоўнае, радуецца навакольнаму свету. На думку Яўгеніі, самыя прыгожыя дзяўчыны жывуць у Беларусі.

Фота: onliner.by
Напісаць каментар 21

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках