4 траўня 2024, Субота, 15:31
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Апостальскі нунцый сустрэўся з ксяндзом Лазарам

11
Апостальскі нунцый сустрэўся з ксяндзом Лазарам

Прадстаўнік Папы Рымскага наведаў святара Уладзіслава Лазара.

Святар Лазар выглядае стомленым, але не зламаным, ён сказаў, што чуе гук званоў менскіх касцёлаў і адчувае духоўную падтрымку вернікаў.

Як паведамляе сайт Рымска-каталіцкага касцёла ў Беларусі, у пятніцу, 25 кастрычніка апостальскаму нунцыю архібіскупу Клаўдыё Гуджэроці дазволілі сустрэцца з ксяндзом Уладзіславам Лазарам у следчым ізалятары КДБ, дзе той ужо некалькі месяцаў знаходзіцца пад арыштам.

Сустрэча доўжылася блізу гадзіны і праходзіла ў прысутнасці адказнага за следства і прадстаўніка Міністэрства замежны спраў, які выконваў абавязкі перакладчыка.

Прадстаўнік Папы запэўніў арыштаванага святара ў тым, што Папа Францыск і ўся Каталіцкая Царква Беларусі з пільнай увагай суправаджаюць святара бесперапыннай малітвай.

Ксёндз Уладзіслаў Лазар, які, выглядае закатаваным турэмным зняволеннем, алё ў той жа час рашучым, падзякаваў Папу. Таксама ён выказаў падзяку за ружанец, якія перадаў пантыфік, і сказаў, што арышт, які з'яўляецца вялікай пакутай, не зашкодзіў яму жыць глыбокім духоўным жыццё. Ён таксама адзначыў, што з'яўляецца патрыётам, любіць Беларусь і чакае справядлівага вердыкту.

Як вернік святар Уладзіслаў сказаў, што дараваў тым, хто стаў прычынай ягоных пакут.

Ксёндз Уладзіслаў Лазар таксама папрасіў Апостальскага нунцыя заахвоціць усіх да малітвы за яго і адзначыў, што адчувае блізкасць касцёлу, што сімвалічна прысутнічае ў гучанні царкоўных званоў, гукі якіх далятаюць ды ягонай камеры.

Напомнім, ксёндз Уладзіслаў Лазар ужо некалькі месяцаў знаходзіцца ў вязніцы. Яму выстаўлена абвінавачванне ў перадачу грошай і матэрыяльных каштоўнасцей чалавеку, якога падазраюць у шпіянажы на карысць іншай дзяржавы. Святару пагражае да 15 гадоў зняволення.

Напісаць каментар 11

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках