8 траўня 2024, Серада, 20:42
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Экспарт нафтапрадуктаў абваліўся на 22%

5
Экспарт нафтапрадуктаў абваліўся на 22%

Беларусь у студзені-жніўні 2013 года экспартавала 10,1 млн тон нафтапрадуктаў, што на 22% менш у параўнанні з тым жа перыядам 2012 года.

Пра гэта гаворыцца ў матэрыялах Нацыянальнага статыстычнага камітэта рэспублікі (Белстата), піша «Інтэрфакс».

Па звестках ведамства, у студзені-жніўні бягучага года сярэднекантрактныя кошты экспарту нафтапрадуктаў склалі $758 за тону, што на 9,8% менш у параўнанні з тым жа перыядам 2012 года.

Пры гэтым у краіны СНД было пастаўлена 3,3 млн тон нафтапрадуктаў (на 4,6% менш), у краіны далёкага замежжа - 6,8 млн. тон (на 28,3% менш).

У той жа час у студзені-жніўні 2013 года імпарт сырой нафты вырас на 1,7% і склаў 15,1 млн тон, паведамляе Белстат. За восем месяцаў 2013 года сярэднекантрактныя кошты імпарту склалі $391 за тону і знізіліся ў параўнанні з тым жа перыядам 2012 года на 3,9%. Увесь аб'ём імпарту сырой нафты прыпаў на Расею.

Таксама, па дадзеных Белстата, у студзені-жніўні 2013 года Беларусь імпартавала 96 тыс. тон нафтапрадуктаў, што склала толькі 1,2% да ўзроўню мінулага года. Сярэднекантрактныя кошты імпарту выраслі ў 1,9 разы і склалі $1,12 тыс. за тону.

У студзені-жніўні 2013 года Беларусь паставіла на экспарт 1 млн. 74,2 тыс. тон здабытай у рэспубліцы сырой нафты, што на 2,4% менш у параўнанні з тым жа перыядам 2012 года.

Экспарт звадкаванага газу вырас на 29% да 380 тыс. тон.

Паводле звестак Белстата, у студзені-жніўні 2013 года Беларусь імпартавала з РФ 13 млрд кубаметраў прыроднага газу, што на 0,3% больш у параўнанні са студзенем-жніўнем 2012 года. Сярэднекантрактныя кошты імпарту склалі $164 за 1 тыс. кубаметраў і знізіліся ў параўнанні з тым жа перыядам 2012 года на 2,8%.

У студзені-жніўні 2013 года Беларусь імпартавала 4,78 млрд кВт-г электраэнергіі, што на 7,8% менш у параўнанні з тым жа перыядам 2012 года. Сярэднекантрактныя кошты імпарту склалі $60 за 1 тыс. кВт-г і знізіліся ў параўнанні з тым жа перыядам 2012 года на 3,5%.

Па звестках ведамства, у студзені-жніўні 2013 года ў гандлі энергетычным таварамі склаўся прафіцыт у памеры $110,4 млн супраць дэфіцыту у тым жа перыядзе 2012 года ў памеры $1 млрд 519,5 млн. Экспарт энергетычных тавараў склаў $8 млрд 681,1 млн (зніжэнне на 27,3%), імпарт - $8 млрд 570,7 млн (зніжэнне на 36,4%). Па выніках васьмі месяцаў на энергетычныя тавары прыйшлося 52% вартаснага аб'ёму экспарту і 42,6% імпарту прамежкавых тавараў.

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках