18 траўня 2024, Субота, 15:25
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Андрэй Молчан: Улады баяцца кожнага шораху

8
Андрэй Молчан: Улады баяцца кожнага шораху

Актывіст «Еўрапейскай Беларусі» выйшаў на волю пасля пяці сутак арышту.

Пра гэта Андрэй Молчан паведаміў сайту charter97.org.

«Недзе ў 14 гадзін да мяне на працу прыйшлі супрацоўнікі міліцыі. Яны нічога не патлумачылі і сказалі, што паедзем у РУУС і там будзем разбірацца. Я папрасіў, каб мне далі час пераапрануцца ў чыстае адзенне. Але яны мяне схапілі за рукі і пацягнулі. У РУУС нейкі старэйшы лейтэнант пачаў крычаць, што я не падпарадкоўваўся і паеду на Акрэсціна. Мяне кінулі ў камеру і потым павезлі на суд, дзе мне сказалі, што затрыманне звязанае з самітам, які праходзіць у Менску», - сказаў ён.

Актывіст адзначыў, што пасяджэнне вяла суддзя, якая славіцца палітычнымі працэсамі.

«Усё было вырашана загадзя, а суд быў чыстай фармальнасцю. Я сказаў, што не згодны з пратаколам і хлуслівымі паказаннямі міліцыянта. У выніку мне далі пяць сутак арышту па артыкуле 23.4 КоАП РБ «непадпарадкаванне». У турме на Акрэсціна мяне змясцілі ў камеру на пяць чалавек, але потым прывялі яшчэ трох хлопцаў, і яна апынулася перапоўненай. Праз акно практычна не прабівалася святло, і немагчыма было прачытаць газету. Мне здаецца, што калі ўлады «страхуюцца» такім чынам і хапаюць шараговых актывістаў, то гэта гаворыць пра тое, што яны ўжо баяцца кожнага шораху. А гэта значыць, што канец ужо блізкі», - лічыць Андрэй Молчан.

Нагадаем, актывіста грамадзянскай кампаніі «Еўрапейская Беларусь» прэвентыўна затрымалі ў сераду перад самітамі АЭП і СНД. У той жа дзень былі затрыманыя актывісты нацыянал-бальшавіцкага руху Зміцер Паліенка і Яўген Контуш.

Напісаць каментар 8

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках