19 траўня 2024, Нядзеля, 0:21
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

МВФ не абмяркоўвае крэдыт для Беларусі

10
МВФ не абмяркоўвае крэдыт для Беларусі

Міжнародны валютны фонд пакуль не абмяркоўвае з уладамі Беларусі падрыхтоўку новай праграмы.

Аднак ён не выключае гэтага ў будучыні, піша «Інтэрфакс».

«Новая праграма ў цяперашні час не абмяркоўваецца, але яе магчымасць у будучыні захоўваецца. Для яе неабходныя больш глыбокія структурныя рэформы і падтрымка краін, якія ўваходзяць у МВФ», - заявіў у панядзелак на брыфінгу ў Менску кіраўнік місіі МВФ па Беларусі Дэвід Хофман.

Ён адзначыў, што падтрымка, якая прадстаўляецца МВФ у рамках праграмы з Беларуссю, заўсёды грунтуецца на шэрагу момантаў, якія патрабуюць карэкціроўкі. «Гаворка ідзе пра карэкціроўку макраэканамічнай праграмы, накіраванай на паслабленне ціску на плацежны баланс. У цяперашні час у нас няма дамоўленасці аб такой праграме. Такая праграма не абмяркоўваецца, але магчымасць яе ў будучыні захоўваецца», - сказаў Д.Хофман.

У той жа час ён не выключыў, што перамовы аб новай праграме могуць пачацца яшчэ да таго, як план рэформаў будзе канчаткова сфарміраваны. «Перамовы аб новай праграме могуць пачацца яшчэ да таго, як новая праграма рэформаў будзе распрацаваная. Але павінна быць дакладнае разуменне таго, што дасягненне дамоўленасцей магчымае, і павінна выклікаць давер да намераў уладаў ажыццяўляць такую праграму, у тым ліку на самым высокім узроўні», - заўважыў кіраўнік місіі МВФ па Беларусі.

Міжнародны валютны фонд лічыць, што ўлады Беларусі павінны забяспечыць больш гнуткі абменны курс нацыянальнай валюты, каб знізіць ціск на плацежны баланс краіны.

«Уладам неабходна рэалізаваць шэраг тэрміновых мер, накіраваных на зніжэнне знешняга попыту і паслабленне ціску на плацежны баланс. Неабходна рэзка абмежаваць рост заробкаў і ўнутранага попыту. Неабходная карэктоўка сальда дзяржаўнага бюджэту. Уладам варта забяспечыць большую гнуткасць абменнага курсу ў сваёй грашова-крэдытнай палітыцы», - заявіў кіраўнік місіі МВФ па Беларусі.

Напісаць каментар 10

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках