29 красавiка 2024, панядзелак, 11:10
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Работнікаў устаноў культуры скароцяць на чвэрць

48

Рашэнне аб гэтым прыняла калегія Міністэрства культуры.

Інстытуту беларускай культуры прапануецца скараціць 30% супрацоўнікаў, літаратурнаму музею Янкі Купалы і Якуба Коласа - па 25% супрацоўнікаў, Нацыянальнаму мастацкаму музею - 5%. Астатнім падначаленым Мінкульту ўстановам (за выключэннем прафесарска-выкладчыцкага складу) - на 20%, паведамляе «Радыё Свабода».

Пра гэта гаворыцца ў рашэнні калегіі Міністэрства культуры №189 ад 25 верасня 2013 года.

Не трапляюць пад скарачэнне Нацыянальны аркестр сімфанічнай і эстраднай музыкі і Музей гісторыі Вялікай Айчыннай вайны.

Рэктар Інстытута беларускай культуры Іван Крук пасля атрымання пастановы Міністэрства культуры напісаў заяву аб звальненні па ўласным жаданні.

«Для мяне гэта вельмі балючае пытанне. Прыйдзецца скарачаць 30 чалавек у Інстытуце праблем беларускай культуры. Хутка ў штаце застануцца толькі дворнікі і прыбіральшчыцы. Таму я не хачу каментаваць рашэнне калегіі Міністэрства культуры. Я толькі што прыйшоў дадому вольным чалавекам, паклаўшы заяву аб звальненні», - заявіў ён.

Напісаць каментар 48

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках