29 красавiка 2024, панядзелак, 11:37
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Франак Вячорка: З Івашкевічам не страшна было ісці на Плошчу

4
Франак Вячорка: З Івашкевічам не страшна было ісці на Плошчу

Без Віктара Івашкевіча не адбыліся б многія масавыя акцыі.

Так сказаў моладзевы актывіст і журналіст Франак Вячорка пра аднаго са стваральнікаў Беларускага Народнага Фронту, каардынатара грамадзянскай кампаніі «Еўрапейская Беларусь» і сябра аргкамітэта партыі «Беларускі рух», які памёр сёння пасля працяглай хваробы, піша «Наша Нiва».

«Маральны, адважны, паслядоўны, прынцыповы, дэмакратычны і заўсёды прабеларускі - гэта ўсё Віктар Івашкевіч. Без яго не было б масавых акцый 1990-2000-ых, не было б Фронту і «Моладзі БНФ», не было б таго руху супраціву. З ім не было страшна ісці на Плошчу, сядзець у аддзяленнях.

Нават калі ўсіх апаноўвала апатыя, Віктар Івашкевіч не даваў раскісаць, збіраў усіх разам, уздымаў настрой і мы зноў дзейнічалі.

Пакуль многія нашы палітыкі пазіравалі перад фотакамерамі, Віктар Івашкевіч сядзеў, складаў улёткі, абыходзіў кватэры, здабываў мегафоны і рыхтаваў чарговае шматтысячнае шэсце. Разам з ім дэмакратычная апазіцыя і беларускі рух страцілі лідара і арганізатара», - сказаў ён.

Нагадаем, сёння ў адной з бальніц Менска памёр беларускі грамадскі і палітычны дзеяч Віктар Івашкевіч.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках