29 красавiка 2024, панядзелак, 16:44
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Баранавічах забаранілі пікет супраць росту коштаў

16
У Баранавічах забаранілі пікет супраць росту коштаў

Баранавіцкі гарвыканкам забараніў праводзіць пікет за годную працу.

Як паведаміў мясцовы актывіст прафсаюзу радыёэлектроннай прамысловасці Рыгор Грык, які заяўляў акцыю, пікетаванне намячалася на 7 кастрычніка у сусветны Дзень дзеянняў прафсаюзаў за годную працу, каб прыцягнуць увагу да масавых парушэнняў правоў рабочых на прадпрыемствах, праблемы забеспячэння бяспечных умоў працы і годнай заработнай платы, піша БелаПАН.

Акрамя таго, удзельнікі акцыі хацелі выказаць пратэст у сувязі з ростам коштаў на тавары і паслугі.

Паўтарыгадзіннае пікетаванне планавалася ў старым парку на вуліцы Камсамольскай, вызначаным мясцовай уладай для такіх мерапрыемстваў. Колькасць удзельнікаў - да 10 чалавек.

Па словах Грыка, з адказу, які ён атрымаў ад мясцовых уладаў, вынікае: акцыя забароненая на той падставе, што пададзеная заяўка не адпавядае патрабаванням пункта 4 рашэння Баранавіцкага гарвыканкама аб парадку правядзення масавых мерапрыемстваў.

«На маю думку, прычынай забароны акцыі стала тое, што я не паспеў своечасова здаць дамову, заключаную з органамі ўнутраных спраў. Але калі з медыкамі і ЖКГ я заключыў дамовы практычна за адзін дзень, то ў міліцыі мне ўдалося атрымаць такі дакумент толькі пасля скаргі ў гарвыканкам, - дапоўніў Грык. - Я лічу, што такія перашкоды ствараюцца спецыяльна, каб не дапусціць пратэстных акцый у рэгіёне».

Напісаць каментар 16

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках