29 красавiка 2024, панядзелак, 17:02
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Сечын не жадае купляць «Гродна Азот»

5
Сечын не жадае купляць «Гродна Азот»

«Раснафта» зацікаўленая ў пастаўках газу на «Гродна Азот», але не ў куплі актыву.

Пра гэта паведаміў журналістам прэзідэнт расейскай дзяржкампаніі Ігар Сечын, піша «Інтэрфакс».

Ён нагадаў, што беларускі бок прапанаваў «Раснафце» разгледзець магчымасць забяспечыць газам «Гродна Азот».

«Тэхналагічна гэта магчыма. Мы з «Газпрамам», будзем размаўляць з гэтай нагоды», - сказаў Сечын.

Паводле яго слоў, гэтае пытанне неабходна прапрацаваць у рамках Мытнага саюза. Гаворка можа ісці аб пастаўках абмежаванаму колу спажыўцоў на доўгатэрміновай аснове.

«Мы газ пастаўляць зацікаўленыя», - сказаў ён у адказ на пытанне пра цікавасць да куплі самога «Гродна Азота». Паводле яго слоў, гаворка можа ісці пра аб'ём каля 2 млрд кубаметраў у год.

«Гродна Азот» спецыялізуецца на выпуску вадкага тэхнічнага аміяку, азотных мінеральных угнаенняў (карбамід, карбаміда-аміячная сумесь, сульфат амонія), тэхнічнага метанолу, капралактаму. Прадпрыемства з'яўляецца найбуйнейшым у Беларусі прамысловым спажыўцом прыроднага газу і адзіным вытворцам азотных угнаенняў.

У статутным капітале АТ 99,97 % акцый належыць дзяржаве і знаходзіцца ў аператыўным кіраванні канцэрна «Белнафтахім».

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках