29 красавiка 2024, панядзелак, 11:53
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Алег Дашкевіч: Віктар мысліў нестандартна, вобразна і шчыра

3
Алег Дашкевіч: Віктар мысліў нестандартна, вобразна і шчыра

Кінарэжысёр Алег Дашкевіч пра свайго сябра Віктара Івашкевіча.

«У маёй памяці Віктар Івашкевіч застанецца чалавекам простым і глыбокім адначасова. Адзін з нямногіх, хто ў апазыцыйнай кагорце мысліў нестандартна, вобразна і шчыра. Да апошніх дзён, ён ставіўся да жыцця, з уласцівым яму пачуццём гумару, хоць гэта было ў ягоным стане складана. Чалавек, у прыватнах дачыненнях з якім ты разумеў, што Віця не здасць, не прадасць, не схібіць.Чалавек, з якім можна было ісці ў разведку. Чалавек, які жыў і сышоў годна. Бывай, дружа…», - сказаў Алег Дашкевіч «Нашай Ніве».

Адзін са стваральнікаў Беларускага Народнага Фронту, каардынатар грамадзянскай кампаніі «Еўрапейская Беларусь» і сябра аргкамітэта па стварэнні партыі «Беларускі рух» Віктар Івашкевіч памёр сёння ад працяглай хваробы. Палітык стаяў у чарзе на перасадку печані, аднак донара не знайшлі.

Фота: spring96.org

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках