6 траўня 2024, панядзелак, 20:22
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Фотафакт: кіроўца BMW X3 адышла «на хвілінку» - спыніліся трамваі

149

Менчук зрабіў фотагісторыю адной няўдалай паркоўкі і яе наступстваў.

Учора днём каля бізнес-цэнтра «Азімут» у Менску з-за BMW X3 не змаглі праехаць трамваі. На месца выехалі супрацоўнікі ДАІ, прадстаўнікі трамвайнага дэпо, эвакуатар. Кіроўца красовера з'явілася ў кульмінацыйны момант, піша onliner.by.

«Дзесьці ў 16:10 рух трамваяў па вул. Бядулі быў перакрыты гэтым BMW», - удзельнік форуму fayron.

Фотагісторыю адной няўдалай паркоўкі і яе наступстваў зрабіў менчук. Фота: fayron

Паводле яго слоў, туды прыехалі супрацоўнікі ДАІ Партызанскага раёна і беспаспяхова спрабавалі датэлефанавацца да гаспадара аўтамабіля. Таксама прыбыў прадстаўнік трамвайнага дэпо, які заявіў, што ўладальнік машыны будзе кампенсаваць прастой трамваяў.

«Потым выклікалі эвакуатар, які чамусьці доўга ехаў», - распавядае аўтар фота.

Але падняць BMW ён не змог, паколькі перашкаджалі трамвайныя правады. Эвакуатар пераставілі.

Калі ён гатовы быў, нарэшце, пагрузіць машыну, з'явілася кіроўца BMW. «Казала: я тут на хвілінку адышла. Прыйшлося машыну адчапіць, кіроўца эвакуатара быў вельмі незадаволены», - дапаўняе ўдзельнік форуму.

Рух трамваяў быў прыпынены амаль на гадзіну. У трамвайным парку ўдакладнілі, што час прастою склаў 49 хвілін, гэта прыкладна 300 тыс. руб. страт.

Напісаць каментар 149

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках