6 траўня 2024, панядзелак, 20:59
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Святлана Алексіевіч - чацвёртая ў букмекераў на атрыманне Нобелеўскай прэміі

26
Святлана Алексіевіч - чацвёртая ў букмекераў на атрыманне Нобелеўскай прэміі

Імя лаўрэата Нобелеўскай прэміі ў літаратуры стане вядомае 10 кастрычніка.

Аўтарытэтныя брытанскія букмекерскія канторы (unibet.co.uk і 888sport.com) прымаюць стаўкі на яе атрыманне. У абодвух спісах на вельмі высокай пазіцыі імя беларускі Святланы Алексіевіч. У прагнозах букмекераў яна займае чацвёртае месца. Стаўкі на яе прымаюцца з каэфіцыентам 9 да 1, піша «Наша ніва».

Нагадаем, нядаўна выйшла новая кніга Святланы Алексіевіч «Час second hand». Кніга пабачыла свет па-расейску, па-шведску, па-нямецку. Па-беларуску частка кнігі выходзіла ў часопісе «Дзеяслоў». У свеце яна была выдатна сустрэтая крытыкай.

Святлана Алексіевіч нарадзілася ў 1948 годзе ва ўкраінскім Івана-Франкоўску. Скончыла школу ў Петрыкаўскім раёне. Аўтар дакументальных кніг «У вайны - не жаночае аблічча» (1985), «Апошнія сведкі» (1985), «Цынкавыя хлопчыкі» ды іншыя.

У лідарах жа ў букмекераў 64-гадовы японскі пісьменнік Харукі Муракамі (4 да 1) - аўтар такіх раманаў, як «1Q84», «Кафка на пляжы», «Нарвежскі лес», «Дэнс, Дэнс, Дэнс», «Слухай песню ветру». Аднак Нобелеўскую прэмію ў мінулым годзе ўжо атрымліваў аўтар з Азіі - кітаец Мо Янь.

На другім месцы - амерыканская аўтарка Джойс Кэрал Оўтс (8 да 1). Найбольш пладавіты перыяд творчасці пісьменніцы прыйшоўся на 1960-я. Тады яна стварыла раманы «Ашаламляльнае падзенне», «Сад радасцяў зямных», «Іх жыцці». Адзін з апошніх раманаў Оўтс быў напісаны ў 2000 годзе, называўся «Бландынка» і прысвечаны Мерлін Манро.

Амерыканская літаратура вось ужо 20 гадоў не атрымлівала Нобелеўскай прэміі.

На трэцім месцы - вугорскі аўтар Петэр Надаш (9 да 1). У гэтым годзе па-беларуску выйшаў ягоны раман «Канец адной сямейнай сагі». Праўда, пераклад рабілі не з мовы арыгіналу, а з польскай.

Імя лаўрэата будзе названае 10 кастрычніка.

Напісаць каментар 26

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках