30 красавiка 2024, aўторак, 15:57
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Кіраўнік МЗС Эстоніі: «Праблемы з Беларуссю вельмі вялікія»

37
Кіраўнік МЗС Эстоніі: «Праблемы з Беларуссю вельмі вялікія»

Ва «Усходнім партнёрстве» не ведаюць, як працаваць з дыктатарскай Беларуссю.

Міністр замежных спраў Эстоніі Урмас Паэт (Urmas Paet) заявіў, што з маючым адбыцца ў лістападзе ў Вільні падпісаннем дамовы аб асацыяцыі і свабодным гандлі ЕЗ - Украіна і парафіраваннем аналагічных дамоваў з Малдовай і Грузіяй праграма Усходняга партнёрства ЕЗ не завяршаецца.

«Праграма Усходняга партнёрства напэўна будзе працягвацца», - сказаў ён у інтэрв'ю «Інтэрфаксу».

«У яе рэалізацыі праяўляецца прынамсі розная актыўнасць, многае тут залежыць ад таго, што хочуць самі гэтыя краіны. Напрыклад, Украіна, Грузія і Малдова дамагаюцца больш цесных стасункаў з ЕЗ», - адзначыў міністр.

«Астатнія дзяржавы больш стрыманыя, самай стрыманай з’яўляецца Беларусь. Але ёсць некаторыя аспекты, калі і яны мяркуюць, што адносіны з ЕЗ маглі б будавацца на нейкай сістэмнай базе. Так што, у рэшце рэшт, змест гэтай праграмы залежыць у вельмі вялікай ступені ад таго, чаго сама хоча тая ці іншая краіна, наколькі цесныя стасункі жадае наладзіць з ЕЗ і ў якіх галінах», - сказаў Паэт.

«Зразумела, што ўжо цяпер сярод гэтых шасці краін амбіцыі розныя», - падкрэсліў кіраўнік МЗС.

Ён дадаў, што многае ў гэтым пытанні залежыць і ад пазіцыі Еўразвяза.

Міністр пакуль не змог сказаць, якая з шасці краін, што ўдзельнічаюць у праграме, будзе гатова неўзабаве падпісаць дамовы аб асацыяцыі і гандлі.

«Пакуль я гэтага сказаць не магу. Усё залежыць ад уласнага развіцця гэтых дзяржаў. Сёння гэты дыяпазон вельмі шырокі. Калі мы кажам, што з Украінай ужо можна ўкласці дамову, то з Беларуссю праблемы вельмі вялікія. Так што шмат у чым усё залежыць ад развіцця дзяржаў партнёрства і ад таго, якой яны бачаць сваю будучыню ў адносінах з ЕЗ», - сказаў Паэт.

«Пазначаць пакуль наступныя тэрміны бессэнсоўна. Цяпер канкрэтна вядома, што калі будуць парафіраваныя пагадненні з Малдовай і Грузіяй, то наступным этапам стане падпісанне дамоваў з імі. Спадзяемся, гэта адбудзецца на працягу наступнага года. Калі гэтыя дамовы будуць падпісаныя, рушыць услед стадыя ратыфікацыі. Іх павінны будуць ратыфікаваць усе дзяржавы ЕЗ, а таксама самі дзяржавы праграмы партнёрства», - заявіў міністр.

Напісаць каментар 37

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках