30 красавiка 2024, aўторак, 20:45
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Расея абмяжуе пастаўкі малочнай прадукцыі з Літвы

35
Расея абмяжуе пастаўкі малочнай прадукцыі з Літвы

З панядзелка, 7 кастрычніка, Расея афіцыйна ўвядзе абмежаванні на пастаўкі малочнай прадукцыі з Літвы.

Пра гэта паведаміў «Інтэрфаксу» ў суботу кіраўнік Расспажыўнагляду, галоўны дзяржаўны санітарны лекар РФ Генадзь Анішчанка.

«Хутчэй за ўсё, 7 кастрычніка пачнецца абмежаванне допуску на расейскі рынак асобных груп малочных тавараў з Літвы», - сказаў ён.

Анішчанка заявіў, што ў Расспажыўнагляду ёсць прэтэнзіі да якасці малочнай прадукцыі з Літвы: «Мы будзем паслядоўна нарошчваць ахоўныя меры. Не выключаю, што на наступным тыдні ўся іхняя (Літвы) малочная прадукцыя будзе спыненая на расейскай мяжы».

20 верасня Анішчанка заявіў, што абмежаванні на пастаўку малочнай прадукцыі з Літвы звязаны з пытаннямі якасці і бяспекі. 28 верасня ён паведаміў, што ў расейскай санітарнай службы з'яўляюцца новыя прэтэнзіі да якасці літоўскай малочнай прадукцыі. У прыватнасці, трывожаць «паказчыкі якасці і рост шкодных станоўчых знаходак».

2 кастрычніка Расспажыўнагляд звярнуўся ў Федэральную мытную службу з просьбай узмацніць кантроль за якасцю малочнай прадукцыі, якая паступае ў РФ з Літвы. «Гэта, па сутнасці, апошні рубеж перад поўнай забаронай доступу гэтай прадукцыі на расейскі рынак», - сказаў Анішчанка.

«Кантроль за харчовай прадукцыяй з Літвы даў нам несуцяшальныя вынікі. Гэта дазволіла нам накіраваць сёння ў адрас Федэральнай мытнай службы ліст, у якім канстатуецца, што вялікая колькасць прадукцыі, вырабленай у Літве, валодае высокай рызыкай у санітарна-эпідэміялагічным плане і ў галіне абароны правоў спажыўцоў», - заявіў Анішчанка.

«Рызыкі звязаныя з забруджваннем прадукцыі кантамінантамі мікрабіялагічнай прыроды, а таксама шматлікімі парушэннямі, звязанымі з увядзеннем спажыўцоў у зман», - сказаў кіраўнік Расспажыўнагляда.

13 верасня прэзідэнт Літоўскай асацыяцыі аўтаперавозчыкаў Linava Альгімантас Кандрусявічус паведаміў BNS, што расейскія мытнікі зрабілі больш жорсткімі праверкі грузаў, якія ідуць з Літвы. Стараннай праверцы падвяргаліся ўсе загружаныя ў Літве грузавыя аўтамабілі. Еўрапейская камісія папярэдзіла Расею, што больш жорсткія меры праверкі, якія маюць дачыненне ў адносінах да літоўскіх перавозчыкаў,могуць разыходзіцца з патрабаваннямі Сусветнай гандлёвай арганізацыі.

Напісаць каментар 35

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках