30 красавiка 2024, aўторак, 22:56
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Дзяўчына з Санкт-Пецярбурга знайшла «скарб» у Гомелі

18

Зусім нядаўна гамяльчане заўважылі ў горадзе дзіўныя аб'явы.

«Мілыя людзі, мы закапалі скарб для таго, каб вы яго знайшлі, бо гэта весела», - гаварылася ў іх. Да аб'явы прыкладалася карта. Заінтрыгавала такое паведамленне многіх, а на пошукі скарбу сур'ёзна падалася дзяўчына з Санкт-Пецярбургу. Свае прыгоды яна апісала на сваім блогу, піша «Комсомольская правда в Беларуси».

«Прыязджаю я тут неяк у Гомель на выходныя. Усяго на пару дзён - наведаць сябра. Выскокваю раніцай з цягніка, а сябар падыходзіць да мяне і са змоўніцкім выглядам працягвае паперку, якую ўбачыў на аўтобусным прыпынку. Дзесьці праз паўдня адпраўляемся ў той самы парк шукаць палю з зорачкамі. Праходзім адным берагам Сожа, потым другім - глядзім, пад мостам стаіць хлопец і з сумам глядзіць у прастору», - піша яна.

Девушка из Санкт-Петербурга нашла «клад» в Гомеле. Фото: mirra-glass.livejournal.com

Высветлілася, што ён таксама збіраўся капаць скарб, але пасаромеўся. А разам маладыя людзі адважыліся на пошукі. І вельмі хутка знайшлі незвычайную шкатулку:

«Фатаграфія мора, малюсенькі томік вершаў, мыльныя бурбалкі і шмат усялякіх смачных штук... Скарб у выніку падзялілі на траіх. Выдатныя выходныя, я мяркую!»

У скрыначцы былі: фатаграфія мора, малюсенькі томік вершаў, мыльныя бурбалкі і шмат усялякіх смачных штук...

Як аказалася, схавала скарб гомельская мастачка Наталля. Яна займаецца яшчэ і літаратурай, і цяпер піша кнігу пра вясёлыя прыгоды. А гульню ў квэст вырашыла выкарыстоўваць для новага сюжэту:

«Мы з сяброўкай расклеілі аб'явы на прыпынках, як аказалася, скарб знайшлі ў той жа дзень. Мы звязаліся з тымі, хто адкапаў шкатулку, усе былі шчаслівыя. Думаем над тым, дзе закапаць новы скарб!»

Девушка из Санкт-Петербурга нашла «клад» в Гомеле. Фото: mirra-glass.livejournal.com
Напісаць каментар 18

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках