30 красавiка 2024, aўторак, 19:28
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Беларускі асілак працягнуў за сабой танк Т-26

19
Беларускі асілак працягнуў за сабой танк Т-26

Новы сусветны рэкорд устанавіў беларускі асілак Кірыл Шымко.

Ён зрушыў з месца і працягнуў за сабой савецкі танк Т-26 масай 11,5 тоны, піша БелаПАН.

Рэкорд быў усталяваны 4 кастрычніка ў рамках выставы камп'ютэрных гульняў «Іграмір», якая праходзіць у Маскве 3-6 кастрычніка. Арганізатарам мерапрыемства стала кампанія - распрацоўшчык відэагульняў Wargaming.net LLP, што выпусціла папулярную онлайн-гульню «Свет танкаў», пры падтрымцы маскоўскага выставачнага цэнтра «Крокус Экспа», дзе праходзіць выстава. Танк для ўсталявання рэкорду падаў музей ваеннай тэхнікі ў Кубінцы.

Кірыл Шымко прызнаўся, што цяперашні рэкорд стаў адным з самых цяжкіх. «Танк часоў вайны, іржавыя механізмы, наяўнасць гусеніц, якія зрушваць нашмат складаней, чым колы. Яшчэ адна спецыфіка - танк прыйшлося заводзіць, інакш спрацоўвалі б тармазы», - распавёў ён.

Паводле яго слоў, на ўсталяванні рэкорда прысутнічалі прадстаўнікі Кнігі рэкордаў Гінеса і ўжо ёсць экспертнае заключэнне аб усталяванні новага сусветнага рэкорду.

На рахунку Кірылы Шымко шмат сілавых рэкордаў - ён рухаў пасажырскі самалёт Боінг-737, чыгуначны састаў з пяці пасажырскіх вагонаў, транспартны самалёт ІЛ-76, танк Т-34. 30 кастрычнік 2012 года каля стэлы «Мінск - горад-герой» некалькі тысяч чалавек маглі назіраць, як Шымко усталяваў рэкорд свету, ссунуўшы кар'ерны самазвал «БелАЗ» вагой 55 тон.

Напісаць каментар 19

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках