3 траўня 2024, Пятніца, 9:55
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Ілля Волкаў: Спадзяюся, што прывязу перамогу

10
Ілля Волкаў: Спадзяюся, што прывязу перамогу

11-гадовы школьнік з Менска прадставіць Беларусь на міжнародным дзіцячым конкурсе «Еўрабачанне» з песняй, якую склаў сам.

Юны спявак даў адно з першых у жыцці інтэрв'ю «Комсомольской правде в Беларуси».

- Як прыйшла ідэя паехаць на «Еўрабачанне»?

- У мінулым годзе я ўжо быў на дзіцячым «Еўрабачанні» ў Амстэрдаме - танцаваў у нумары ў нашага ўдзельніка Ягора Жэшко. Ён выступаў з песняй «А мора-мора...». І з тых часоў загарэўся марай - самому спець на вялікай сцэне. Мне спадабалася гэтая сур'ёзная песенная бітва. Дзе можна знайсці шмат новых сяброў з усяго свету, пазнаёміцца і павесяліцца.

- Ты напісаў сам песню для конкурсу?

- Так, і гэта са мной упершыню. Сядзеў, глядзеў у акно... І ў галаву прыйшлі словы: «спявай са мной»... Мне падабацца спяваць песні ад першай асобы. Аранжыроўку да песні зрабіў кіраўнік арт-групы «Беларусы».

- У якіх песенных конкурсах ты яшчэ паспеў паўдзельнічаць?

- У паўфінале «Новай дзіцячай хвалі», у міжнародным конкурсе «Кубак Еўропы» я заняў 2 месца, а ў конкурсе «Новы рух» я заняў 1 месца.

- Калі ты пачаў займацца музыкай?

- Спяваў яшчэ да таго, як пачаў гаварыць. Мая мама, музычны кіраўнік, вучыла трымаць мікрафон. Я часта саліраваў на святах у яе ў цэнтры развіцця дзіцяці. Яшчэ ў дзіцячым садку маленькі Ілля саліраваў на святочных канцэртах. З першага класа вучыўся ў музычнай школе па класе фартэпіяна, займаўся танцамі. Зараз атрымліваю адукацыю ў каледжы пры кансерваторыі. Выканаўчаму мастацтву вучыцца ў студыі «Залатыя галасы» пры арт-групе «Беларусы».

- Удзел у конкурсе школе не перашкаджае?

- Я выдатнік і ўсё паспяваю, у мяне нават спісваюць. Прадметы даюцца лёгка, асабліва матэматыка. За змену магу зрабіць усё хатняе заданне, ды яшчэ і аднакласнікам дапамагчы.

- Як аднакласнікі адрэагавалі на тваю перамогу?

- Хтосьці пісаў мне, хтосьці тэлефанаваў з віншаваннямі. Радуюцца за мяне. Ніхто не зайздросціць.

- А кім ты марыў стаць у дзяцінстве?

- У першым класе я марыў стаць дырыжорам вялікага аркестра і танцорам. Часткова мая мара спраўдзілася.

- Хто твой кумір у музыцы ?

- Майкл Джэксан, Уітні Х'юстан і Дзіма Білан. Хачу быць на іх падобнымі.

- Дзіма Білан падабаецца таму, што ён удзельнік і пераможца «Еўрабачання»?

- І не толькі таму. Мне падабаецца яго выкананне. І тое, што ён змог даказаць, што немагчымае магчыма. Прыехаў другі раз і ўзяў другое месца на конкурсе. Я таксама так хачу.

- Ужо ўчора на тваёй старонцы Вконтакте з'явіўся новы статус: «Я «ВЫЙГРАЎ» Дзіцячае Еўрабачанне-2013. Ура!». Ты ўжо лічыш сябе пераможцам?

- Думаю, так. Я еду прадстаўляць сваю краіну на самым вялікім песенным конкурсе - гэта ўжо перамога. Спадзяюся, што прывязу перамогу.

Напісаць каментар 10

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках