3 траўня 2024, Пятніца, 7:22
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Магілёвец напаў на кандуктара аўтобуса

14
Магілёвец напаў на кандуктара аўтобуса

П'яны пасажыр беспадстаўна збіў 44-гадовую жанчыну.

Інцыдэнт адбыўся суботняй раніцай у аўтобусе №28, на вуліцы Жамчужнай абласнога цэнтра, паведамляе прэс-служба УУС Магілёва.

На кандуктара, які праходзіў міма, 46-гадовы жыхар горада накінуўся ў салоне аўтобуса і ўдарыў кулаком у твар. Жанчына ўпала, але гэта не спыніла дэбашыра і ён працягнуў збіццё. Крыўдзіцеля спрабавалі ўціхамірыць пасажыры, аднак той не суцішваўся.

Кіроўца быў вымушаны спыніць рух і выклікаць міліцыю. Ён стаў выпускаць людзей праз пярэднія дзверы. Хуліган тым часам паспрабаваў уцячы, але адзін з пасажыраў пасадзіў яго на сядзенне і не дазволіў сысці да прыезду супрацоўнікаў АМАПа.

Зламыснік затрыманы. Магілёўскім міжраённым аддзелам следчага камітэта ўзбуджаная крымінальная справа па артыкуле «Хуліганства». За нахабную выхадку раней не судзімаму мужчыне пагражае пакаранне ад грамадскіх работ да трох гадоў пазбаўлення волі.

Напісаць каментар 14

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках