3 траўня 2024, Пятніца, 15:06
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Машыны КДБ: Porsche Cayenne, Chevrolet Tahoe і BMW X6

34
Машыны КДБ: Porsche Cayenne, Chevrolet Tahoe і BMW X6

На сайце дзяржзакупак з'явіўся аўкцыён па аказанні паслуг КДБ.

«Камітэтчыкі» шукаюць пастаўшчыкоў аўтазапчастак. З пераліку прадметаў закупкі можна зрабіць выснову, якія машыны ёсць у гаражы КДБ ці, па меншай меры, якія з іх патрабуюць рамонту, перадае «Белсат».

Заяўку на аўкцыён падалі ад дзяржаўнай установы «Гараж аператыўнага прызначэння КДБ РБ». Меркаваны кошт закупак - Br1 млрд.

Сярод аўто, якія згадваюцца ў лотах аўкцыёну, ёсць і адносна новыя, дарагія машыны. Напрыклад, красовер «BMW X6» 2010 года з рухавіком 4,4 літра. Гэта аўто не з'яўляецца паўнавартасным пазадарожнікам, а таму аб выкананні аператыўных заданняў у дрэнных дарожных умовах гаворкі не можа ісці. Сам канцэрн «BMW» пазіцыянуе гэта аўто як «спартыўнае купэ для актыўнага адпачынку».

Ёсць у гаражы КДБ і паўнавартасны пазадарожнік - «Cadillac Escalade» з 6-літровым рухавіком. Хоць аўто і адносна старое (2001 г. в.), гэтая мадэль - з шэрагу люксавых дарагіх аўто, якія і праз шмат гадоў пасля выпуску застаюцца не самымі таннымі. Ёсць у гаражы яшчэ два класічных «амерыканца» - «Chevrolet Tahoe» (2008 г. в.), які характарызуецца вытанчаным салонам, і «Chevrolet Suburban» - самы вялікі амерыканскі пазадарожнік, які, між іншым, уваходзіць у прэзідэнцкі картэж Абамы. Сярод аўто і легенда - «Jeep Cherokee» (1995 г. в.), які быў папулярны ў бандытаў у канцы 1990-х.

Таксама прадстаўніча выглядаюць «Lexus GX 470», «Lexus RX 330» і «Porsche Cayenne». Па крайняй меры назваць іх незаўважнымі - цяжка.

Акрамя шыкоўных і дарагіх аўто, у лотах згадваюцца і больш «дэмакратычныя» мадэлі. Гэта некалькі аўто «Opel», якія сышлі з канвеераў яшчэ да 2000 года, з дзесятак «Volkswagen'аў» і чатыры машыны «Ford».

Ёсць у гаражы КДБ аўто і расейскай вытворчасці - «Волгі» і «Вазы».

«Cadillac Escalade»
Напісаць каментар 34

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках