3 траўня 2024, Пятніца, 10:29
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Бародка: Я аддаю брэнд «Еўрапейскай Беларусі» Саннікаву і яго камандзе

11
Бародка: Я аддаю брэнд «Еўрапейскай Беларусі» Саннікаву і яго камандзе

Беларусы ў Польшчы вырашаюць праблему зарэгістраваных у гэтай краіне фондаў.

У панядзелак лідар грамадзянскай кампаніі «Еўрапейская Беларусь» Андрэй Саннікаў распаўсюдзіў заяву аб тым, што Зміцер Бародка больш не з'яўляецца яе каардынатарам. Прычынай такога кроку называецца «страта даверу». Падрабязнасці гэтай справы Андрэем Саннікавым не былі агучаныя, паведамляе «Еўрарадыё».

Зміцер Бародка адзначыў, што шкадуе з-за таго, што «не змог дамовіцца з людзьмі, з якімі працаваў 12 гадоў». Паводле яго слоў, справа тычыцца «Беларускага дома ў Варшаве» (Бародка з'яўляецца яго судырэктарам).

«Два з паловай гады таму пасля вядомых падзей 19 снежня 2010 года я вымушаны быў пераехаць у Польшчу. Тут я заснаваў два фонды, адзін з якіх называецца «Еўрапейская Беларусь», а другі - разам з рухам «За свабоду» мы стварылі фонд «Беларускі дом у Варшаве». Калі лідары «Еўрапейскай Беларусі» Зміцер Бандарэнка і Андрэй Саннікаў выйшлі на волю, яны папрасілі мяне аддаць «Еўрапейскую Беларусь» і «Беларускі дом» у Варшаве. З першым я абсалютна згодны, не маю ніякіх правоў на гэты брэнд. І я пачаў працэдуру па пераафармленні дакументаў. І я аддаю брэнд «Еўрапейская Беларусь» Саннікаву і яго камандзе».

Але аддаваць «Беларускі дом» пад кантроль «Еўрапейскай Беларусі» Бародка не жадае. Паводле яго слоў, першапачаткова было вырашана, што гэта павінен быць цэнтр розных палітычных і грамадскіх арганізацый Беларусі, «для ўсіх беларусаў, якія знаходзяцца па-за яе межамі».

Напісаць каментар 11

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках