3 траўня 2024, Пятніца, 14:51
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Шарапава да канца года не выйдзе на корт з-за траўмы

2
Шарапава да канца года не выйдзе на корт з-за траўмы

Трэцяя ракетка свету расеянка Марыя Шарапава не згуляе ў бягучым годзе на выніковым турніры WTA, які пройдзе ў Стамбуле 22-27 кастрычніка.

26-гадовая тэнісістка з-за траўмы пляча прапусціла US Open і серыю азіяцкіх турніраў, цяпер дакладна не зможа паспрабаваць абараніць леташняе другое месца на выніковым чэмпіянаце. Нагадаем, што ў 2012 годзе Марыя саступіла ў фінале Серэне Уільямс, піша sportliga.com.

Дадамо, што ў бягучым сезоне пасля Уімблдонскага турніру расеянка здолела згуляць толькі ў адным паядынку на турніры ў Цынцынаці, які сенсацыйна прайграла.

«Я вельмі засмучаная тым, што не змагу прыняць удзел на гэтым турніры. Заўзятары ў Турцыі заўсёды з любоўю прымалі нас і падтрымлівалі на працягу ўсіх матчаў. Спадзяюся, у будучыні калі-небудзь прыеду на турнір у Турцыі», - адзначыла Шарапава.

На турнір ўжо кваліфікаваліся амерыканка Серэна Уільямс, беларуска Вікторыя Азаранка, чэшка Петра Квітава, італьянка Сара Эрані і сербка Алена Янкавіч. Прызавы фонд турніру складае 6 мільёнаў даляраў.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках