3 траўня 2024, Пятніца, 8:01
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Даішнікі зладзілі пагоню за расейцам на Mercedec S-Class (Відэа)

16

Учора, каля 12:30, сталічныя аўтаўладальнікі маглі бачыць затрыманне кіроўцы Mercedec S-Class з расейскімі нумарамі на Лагойскім тракце.

Паводле інфармацыі карыстальніка форуму onliner.by Moondalay, гэтаму папярэднічала пагоня з удзелам трох машын ДАІ. «Адна з сустрэчкі папярок патоку перакрыла 1-ы шэраг, у якім ехаў Мэрс, - напісаў фарумчанін (тут і далей арфаграфія і пунктуацыя аўтара захаваныя). - Яшчэ адна заблакавала ззаду, наступная пад'ехала праз пару секунд». У ДАІ паведамілі, што на парушальніка склалі чатыры пратаколы.

«Пярэднія аркі ў Мэрса дыміліся (на відэа не відаць, але дым быў відавочны), - дапоўніў Moondalay. - Плюс характэрны пах смаленай гумы і тармазоў. Выцягнулі буйнога мужычка, асабліва не супраціўляўся. Калі ўжо праехалі міма, было відаць у люстэрка, што з машыны яшчэ выйшла жанчына».

Паводле звестак ДАІ Савецкага раёна, пераслед пачаўся пасля таго, як кіроўца вырашыў не спыняцца па патрабаванні інспектара. «Было зафіксавана перавышэнне ўстаноўленага хуткаснага рэжыму, - удакладнілі ў Дзяржаўтаінспекцыі. - Кіроўца праігнараваў сігнал аб спыненні і працягнуў рух. Сыходзячы ад пагоні, ён праехаў на чырвоны сігнал, перасёк падвойную суцэльную лінію разметкі і рухаўся па сустрэчнай паласе. У выніку яго ўдалося затрымаць. Па факце ўсіх паказаных парушэнняў былі складзеныя чатыры пратаколы».

У ДАІ таксама дапоўнілі, што за рулём знаходзіўся расеец 1966 года нараджэння, жыхар Смаленскай вобласці. Ён быў цвярозы.

Напісаць каментар 16

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках