3 траўня 2024, Пятніца, 8:55
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Ляснік з-пад Гомеля: Не хачу працаваць на дзяржаву. Буду спяваць у пераходзе

16
Ляснік з-пад Гомеля: Не хачу працаваць на дзяржаву. Буду спяваць у пераходзе

Аляксандр Сацура, які стаў вядомым пасля песні пра Брагін, збіраецца скарыць шоў «Х-фактар» у наступным годзе.

З песняй «Да цябе я еду, бэйба, у Брагiн» малады ляснік з Гомеля прабіўся ў чацвёрты сезон конкурсу. А ў Беларусі яго песні пакуль могуць пачуць у рэжыме рэальнага часу толькі лясныя птушкі, ваўкі ды лісы, піша «Салiдарнасць».

«Беларус з пяшчотнай душой» атрымаў тры «так» ад чальцоў журы Сяргея Саседава, Ірыны Дубцовай ды Сярогі. Ён выканаў версію хіта «Beggin» папулярнага нарвежскага хіп-хоп гурту. Гісторыя, расказаная ўкраінскай вядучай аб тым, што малады выканаўца прыглядае за мужыкамі, якія ўвесь час п'юць, апынулася праўдай.

- Табе начальства не дало чосу за тое, што на тэлевізіі балбочаш лішняе?

- Я не ведаю, што будзе. А што я такога сказаў? І так зразумела, што ў лясной гаспадарцы гэта бывае, людзі п'юць.

- Даўно спяваеш?

- Гэта мая дзіцячая мара - спяваць. Я не хачу працаваць на дзяржаўнай працы. Лепш буду спяваць у пераходзе. Для мяне нашмат важней займацца любімай справай.

Падумаў, мне 23 гады, час ідзе, і трэба нешта рабіць. У тым годзе я схібіў на кастынгу «Х- фактару» і зрабіў высновы.

- Як гэта здарылася?

- Так выпіў каньячку, але не столькі, колькі трэба было б. І пайшоў на кастынг. Без алкаголю было б складана абысціся. Я так голас аднаўляў, бо мы з сябрамі едзем у Кіеў пагуляць і гарлаем у маршрутцы песні.

- Чаму наважыў прабівацца ў шоў-бізнэс праз Украіну, а не на радзіме?

- У Беларусі гэта смешна. «Акадэмія талентаў» - гэта лухта поўная. У нас няма шоў-бізнэсу. Ёсць людзі, якія спяваюць на «Дажынках», «Славянскім базары» і ў тэлевізары. Кар'ернага росту ў цябе не будзе ніякага.

- А ты не хочаш на «Славянскі базар»?

- Я не фармат для яго. Спонсараў у мяне няма. І я туды не рвуся.

- Ты спяваеш на карпаратывах?

- Я іх вяду часам. Наогул, для мяне маральна цяжка выступаць перад людзьмі, якія ядуць.

- Як цябе занесла ў лясную гаспадарку?

- Адпрацоўваю размеркаванне. Паўгода ўжо адпрацаваў. Спрабаваў шукаць грошы, каб расплаціцца з дзяржавай, але гэта восем тысяч даляраў... Не хачу ў лясніцтве марнаваць сілы. Купляю латарэйкі і думаю, вось бы выйграць.

- Як плацяць у лясной гаспадарцы?

- Аклад 900 тысяч. Але выпускнік ВНУ пасля размеркавання можа і 5 мільёнаў зарабіць. Праўда, мой самы вялікі заробак - 2,5 мільёны. Я альбо вымову атрымаю, альбо за свой кошт вазьму.

- А спецыяльнасць чаму сабе такую абраў - майстар лесу?

- Мне было без розніцы. Абраў там, дзе былі меншыя прахадныя балы. Патаўчысся яшчэ пяць гадоў хацелася. Універ для мяне быў залатым часам. У школе я быў трохі няўпэўненым у сабе. Я быў зацюканым дзіцем, а ва ўніверы я стаў зоркай, містэрам універа.

- Ты трапіў у фінал шоў?

- Я увайшоў у топ-50 лепшых выканаўцаў. Далей не прайшоў: дрэнна праспяваў. Словы песні на хаду прыдумваў, бо не запомніў. Я зразумеў свае памылкі і ў наступным годзе зноў паеду на «Х-фактар».

Фота: «Салiдарнасць»

Напісаць каментар 16

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках