4 траўня 2024, Субота, 12:03
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Кірыл Шымко супраць танка Т-26 (Відэа)

8

Новы сусветны рэкорд устанавіў беларускі асілак Кірыл Шымко - ён зрушыў з месца і працягнуў за сабой савецкі танк Т-26 масай 11,5 тоны.

Рэкорд быў устаноўлены 4 кастрычніка ў рамках выставы камп'ютэрных гульняў «Іграмір», якая праходзіла ў Маскве. Арганізатарам мерапрыемства стала кампанія-распрацоўшчык відэагульняў Wargaming.net LLP, якая выпусціла папулярную анлайн-гульню «Свет танкаў», пры падтрымцы маскоўскага выставачнага цэнтра «Крокус Экспа». Танк для ўстанаўлення рэкорду падаў музей ваеннай тэхнікі ў Кубінцы.

«Танк часоў вайны, іржавыя механізмы, наяўнасць гусеніц , якія зрушваць нашмат складаней, чым колы. Яшчэ адна спецыфіка - танк прыйшлося заводзіць, інакш спрацоўвалі б тармазы», - распавёў Кірыл Шымко ў каментары БелаПАН.

Напісаць каментар 8

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках