29 красавiка 2024, панядзелак, 4:37
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

На пляжы ў Іспаніі знайшлі дзесяціметровага кальмара (Відэа)

8

Вялізны кальмар напалохаў наведвальнікаў пляжу ў Кантабрыі (Іспанія), тушу якога напярэдадні прыбіла да берага.

Ён вядомы навуцы пад назвай архітэціус (лац. Architeuthis Dux), даўжыня яго можа складаць 10 м, вага - 180 кг. Малюск быў дастаўлены ў марскі музей Кантабрыі, дзе яго апрацавалі і замарозілі да таго часу, пакуль навукоўцы і ўрад дамовяцца, што рабіць з марскім гігантам, піша telegraf.com.ua.

Як правіла, такія кальмары жывуць на глыбіні ад 300 да 900 м, куды навукоўцы не могуць дабрацца. Раней выкінутыя на бераг малюскі не былі ў такой выдатнай форме як нядаўняя знаходка. Як і іншыя галаваногія малюскі, група, якая ўключае ў сябе кальмараў, васьміногаў, каракаціц і іх сваякоў, архітэціус мае шырокую нервовую сістэму і складаны мозг.

Як паведамляюць замежныя СМІ, гіганцкія кальмары сілкуюцца іншымі кальмарамі і рыбай, а самі служаць ежай для кашалотаў. У літаратуры яны паказаныя як страшныя монстры, але факты, пра тое, што яны нападалі на караблі, не былі знойдзеныя. Даўжыня самага вялікага экземпляра гіганцкага кальмара была 13 метраў.

Напісаць каментар 8

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках