5 траўня 2024, Нядзеля, 15:59
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Расеі мядзведзь прабраўся ў закрыты ваенны горад

9
У Расеі мядзведзь прабраўся ў закрыты ваенны горад

У Расеі мядзведзь незаконным шляхам пракраўся ў закрыты горад Северск, размешчаны ў Томскай вобласці.

Вайскоўцы, якія ахоўвалі перыметр, выявілі зроблены мядзведзем падкоп пад драцяной агароджай.

Пры гэтым жыхары горада сцвярджалі, што на яго вуліцах бачылі адразу пецярых мядзведзяў, піша korrespondent.net.

«Паступіла інфармацыя ад камандзіра вайсковай часткі і ад адміністрацыі Северска - там выявілі падкопы пад дротам. У іх драцяная загароджа, і з'яўляюцца мядзведзі ў колькасці пяці асобін. Але такой вялікай групай яны за раз не пралазяць, я не выключаю, што гэта адзін і той жа мядзведзь у розных месцах з'яўляецца. Пяць разоў яго ўбачылі - і вырашылі, што пяць мядзведзяў», - распавёў старшыня абласнога камітэта па ахове жывёльнага свету Канстанцін Асадчы.

Нагадаем, на мінулым тыдні ў Іркуцкай вобласці дачная сядзіба падвергнулася нападу мядзведзя. Адзінай здабычай жывёлы стаў пакінуты на верандзе рондаль з баршчом.

Фота: AP

Напісаць каментар 9

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках