30 красавiка 2024, aўторак, 21:04
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Мядзведзь скраў у дачнікаў з Іркуцка боршч

12
Мядзведзь скраў у дачнікаў з Іркуцка боршч

У домік лечішча ў горадзе Усць-Ілімск Іркуцкай вобласці ў ноч на 5 кастрычніка забраўся мядзведзь.

Як паведамляе рэгіянальнае ўпраўленне МУС, здабычай жывёліны стаў пакінуты на верандзе рондаль з баршчом.

Мядзведзя прагналі паліцыянты, якіх выклікалі гаспадары дома, што схаваліся ў лазні. У паведамленні ўдакладняецца, што жывёліну ўдалося адпудзіць стрэлам у паветра. Пацярпелых у выніку інцыдэнту няма, паведамляе Lenta.ru.

Са слоў гаспадароў, яны пакінулі боршч астываць на верандзе, а самі пайшлі начаваць у лазню, бо сам дом яшчэ не дабудаваны. Прачнуўшыся ад дзіўнага шуму, яны выявілі, што мядзведзь штурхаецца ў акно іх дома. Да прыезду паліцыі жывёла паспела з'есці ўвесь боршч, які, на думку гаспадароў, на той момант так і не астыў.

Каб пазбегнуць падобных здарэнняў паліцыя парэкамендавала жыхарам горада не пакідаць на лецішчах ежу ў даступных для жывёл месцах і быць вельмі асцярожнымі ноччу.

Падобныя інцыдэнты пад Усць-Ілімскам адбываюцца рэгулярна. Мядзведзі заходзяць на лецішчы ў пошуках ежы, пры гэтым ні аднаго выпадку нападу на людзей пакуль не зафіксавана. Акрамя таго, ад галодных жывёл пакутуюць і іншыя населеныя пункты вобласці. Так, у 2012 годзе для барацьбы з імі ў Брацку арганізавалі адмысловы патруль.

Напісаць каментар 12

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках